![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Na%252BH2O.svg/langbe-640px-Na%252BH2O.svg.png&w=640&q=50)
Сальватацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сальвата́цыя[1] (ад лац.: solvo — раствараю) — узаемадзеянне часціц (малекул, іонаў) растворанага рэчыва з малекуламі растваральніка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/67/Na%2BH2O.svg/320px-Na%2BH2O.svg.png)
Абумоўлена электрастатычнымі і ван-дэр-ваальсавымі сіламі ўзаемадзеяння, а таксама каардынацыйнымі і вадароднай сувязямі. Сальватацыя ўплывае на фізічныя і фізіка-хімічныя працэсы ў растворах. У выніку сальватацыі ўтвараюцца сальваты — малекулярныя ўтварэнні пастаяннага або пераменнага складу, у якіх малекула (іон) растворанага рэчыва абкружана абалонкай малекул растваральніка.
Асобны выпадак сальватацыі — гідратацыя, у выніку якой утвараюцца гідраты.
Уяўленне аб сальватацыі ўведзена незалежна І. А. Каблуковым і У. А. Кісцякоўскім[2].