Сілы Ван-дэр-Ваальса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілы Ван-дэр-Ваальса — сілы ўзаемадзеяння паміж электрычна нейтральнымі малекуламі ці атамамі.
Маюць электрычную прыроду. Складаюцца з сіл адштурхоўвання і прыцяжэння: на вельмі малых адлегласцях паміж малекуламі дзейнічаюць сілы адштурхоўвання, якія з павелічэннем адлегласці змяняюцца сіламі прыцяжэння.
Ван-дэр-ваальсавы сілы вызначаюць існаванне вадкасцей і малекулярных крышталёў, адрозненне рэальных газаў ад ідэальных; праяўляюцца ў розных фізічных з'явах.