From Wikipedia, the free encyclopedia
Сальвадор Манкада (ісп.: Salvador Moncada, нар. 3 снежня 1944, Тэгусігальпа, Гандурас) - гандураскі брытанскі ўрач і фармаколаг.
Сальвадор Манкада | |
---|---|
ісп.: Salvador Enrique Moncada | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1945[1] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марыя Эсмеральда Бельгійская[d][3] |
Дзеці | Alexandra Moncada[d][4] і Leopoldo Moncada[d][4] |
Род дзейнасці | фармаколаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фармакалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джон Роберт Вейн |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] Каралеўскі медаль[d] (1994) прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (1990) ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (1986) Крунаўская лекцыя[d] (2005) Scientific Grand Prize of the Lefoulon-Delalande Fondation[d] (2002) The Louis and Artur Lucian Award in Cardiovascular Diseases[d] (1996) honorary doctorate of the University of Santiago de Compostela[d] (1999) прэмія Гілі Агасцінелі[d] (2008) Q96374425? (2003) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Манкада нарадзіўся ў Тэгусігальпе, Гандурасе 3 снежня 1944 годзе, але пераехаў у Сальвадор ў 1948 годзе. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Сальвадора ў 1962—1970 гадах. У 1971 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе пад кіраўніцтвам Джона Вейна атрымаў ступень доктара філасофіі ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх навук, Каралеўскага каледжа хірургаў. Пасля кароткага перыяду даследаванняў ва ўніверсітэце Гандураса пераехаў у Wellcome Research Laboratories (Бэкенхэм, графства Кент) у 1975 годзе, дзе ён займаўся даследаваннямі простагландзінаў. З 1995 года дырэктар Вольфсанскага інстытута біямедыцынскіх даследаванняў пры Лонданскім універсітэцкім каледжы.
Адкрыў, што эндатэліяльны фактар рэлаксацыі, выяўлены Робертам Ферчгатам, - гэта аксід азоту NO. Аднак, Манкада не трапіў у лік трох навукоўцаў, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 за гэта адкрыццё, што выклікала крытыку шматлікімі навукоўцамі і таварыствамі Нобелеўскага камітэта[6]. Ферчгат ў сваёй лекцыі пры атрыманні Нобелеўскай прэміі адзначыў, што ў дадзеным выпадку камітэт мог бы зрабіць выключэнне і ўручыць прэмію чацвёртаму лаўрэату.
Сальвадор Манкада жанаты з бельгійскай прынцэсай Марыяй-Эсмеральдай (англ.: Princess Marie-Esméralda of Belgium), мае дваіх дзяцей.
Член Нацыянальнай АН ЗША (1994), Лонданскага каралеўскага таварыства (1988)[7], Еўрапейскай Акадэміі (1992).[8]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.