Салаўі́ (Luscinia) — род птушак з атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes). У залежнасці ад падыходу да класіфікацыі адносіцца альбо да сямейства Драздовыя (Turdidae), альбо да сямейства Мухалоўкавыя (Muscicapidae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Найбольш вядомы салавей звычайны (Luscinia luscinia); даўжыня цела 17 см з доўгімі ножкамі, вялікімі цёмнымі вочкамі, апярэнне бураватае, хвост трохі руды. Распаўсюджаны ў Еўропе і Заходняй Азіі (да Усходу да Енісея), да Поўдню да Паўночнага Каўказа. Пералётная птушка, зімуе ў Афрыцы. Жыве ў волкіх хмызняковых зарасніках, у далінах рэк. Гнёзды на зямлі або вельмі нізка, у кустах. У кладцы 4—6 зеленаватыя альбо блакітныя з плямамі яйкі. Насіджвае толькі самка 13 сутак. Сілкуецца павукамі, насякомымі, чарвякамі, ягадамі.