Вераб'інападобныя (Passeriformes) — самы вялікі атрад класу птушак (Aves), налічвае каля 5.300 відаў. Сукупнасць усіх іншых атрадаў птушак аб'ядноўваюць таксама пад ненавуковай назвай невераб'інападобныя (Nonpasseriformes).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Вераб'іныя ў параўнанні з прадстваўнікамі іншымі сямействаў адносна невялікія птушкі. Даўжыня цела вар'юецца ад 8 (каралёк) да 120 (райская птушка) сантыметраў. Маса крумкачоў да 1,6 кг, самыя дробныя — каралькі (5—7 г), некаторыя нектарніцы (3—4 г).
Самцы ў большасці буйнейшыя за самак. У многіх выяўлены палавы дымарфізм у афарбоўцы, голасе.
Прыстасаваны да жыцця на дрэвах, зямлі, скалах, здабывання корму ў вадзе. Большасць птушак з атраду вераб'інападобных з'яўляюцца пералётнымі; некаторыя аселыя ці вандроўныя. Большасць насякомаедныя, ёсць усёедныя (крумкачовыя), раслінаедныя.
Манагамы, жывуць парамі, робяць складаныя гнёзды. Нясуць 4—8, радзей да 16 стракатых або аднаколерных яец, часта нясуцца 2 і больш разы за год.
Падзяляюцца на 4 падатрады. Шыракадзюбы, або рагадзюбы жывуць у Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Крыклівыя, або тыраны распаўсюджаны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы і тропіках Усходняга паўшар'я. Паўпеўчыя вераб'інападобныя жывуць у Аўстраліі. Пеўчыя пашыраны па ўсім свеце. Усяго звыш 5000 відаў, амаль 2/3 ад усіх птушак зямнога шара.
Сямействы: (непоўны пералік)
- Вераб'інападобныя // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн. 1997.