Каралькі[1] (Regulus) — род птушак з атрада вераб'інападобныя, адзіны ў сямействе каральковых (Regulidae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Каралькі |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Пеўчыя вераб’іныя | Сямейства: | Каральковыя (Regulidae) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Regulus Cuvier, 1800
|
Віды |
---|
Гл. тэкст
|
|
Закрыць
Каралькі маюць прамую, тонкую дзюбу, бакі якога ўвагнутыя, а ноздры прыхаваныя скураной лускавінкай, слаба выемчатым хвастом, цэўка, апранутая ў рагавыя халявы і друзлае густое апярэнне, на цемені адрозніваецца яркімі колерамі. 7 відаў, жывуць у Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. Жоўтагаловы К. (R. cristatus), даўжынёй 9,6 см; асноўны колер верхняга боку аліўкава-зялёны з аліўкава-бурым, верхняя частка галавы залаціста-жоўтая, падоўжаныя пёры ярка-аранжавыя, ніжні бок іржава-жаўтлява-белы, бакі руда-бурыя; самка адрозніваецца тым, што сярэдзіна цемечка не аранжавая, а жоўтая. Водзіцца ва ўсёй Еўропе да крайняй Поўначы і ўсёй Азіі; трымаецца пераважна ў іглічных, асабліва хваёвых лясах. Чырвонагаловы К. (R. ignicapillus) падобны да папярэдняга, але больш жоўтага колеру, шырокая пляма на цемені цёмна-аранжавая.
- Жоўтагаловы каралёк (Regulus regulus) (Linnaeus, 1758)
- Regulus teneriffae Seebohm, 1883
- Чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapillus) (Temminck, 1820)
- Regulus madeirensis (Harcourt, 1851)
- Regulus goodfellowi Ogilvie-Grant, 1906
- Regulus satrapa Lichtenstein, 1823
- Regulus calendula (Linnaeus, 1766)
Напісанне Каралькі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.52