Сабор Святога Януарыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сабор Св. Януарыя — саборная царква Неапаля, прысвечана нябеснаму заступніку горада — святому Януарыю. Закладзена Карлам Анжуйскім на падмурках двух старажытных базілік (ад якіх захаваліся фрагменты мазаічнага ўбрання). Дабудавана і асвечана пры яго ўнуку Роберце.
Славутасць | |
Сабор Святога Януарыя | |
---|---|
40°51′09″ пн. ш. 14°15′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Неапалітанская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Карл II Анжуйскі |
Дата заснавання | 1272 |
Сайт | duomodinapoli.it |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква была закладзена ў другой палове XIII стагоддзя Карлам I Анжуйскім на падмурках двух старажытных базілік. Будаўніцтва працягвалася ў гады кіравання яго сына, караля Карла II і скончылася напачатку XIV стагоддзя пры яго ўнуку Роберце. Стваральнікам крыпты быў ламбардзец Тамаза Мальвіта. Фасад, абноўлены ў канцы XIX пад кіраўніцтвам архітэктара Энрыка Альвіна, утрымлівае партал XV у. са скульптурамі Ціна да Камайна. Арган царквы быў пабудаваны Філіпа Чыміна (Cimino) у 1767 г., апошняя рэканструкцыя (1974) выканана Дж. Руфаці (Ruffatti).
Асноўнай славутасцю храма з'яўляецца капліца св. Януарыя, да стварэння ўбрання якой прыклалі руку Даменікіна, Гвіда Рэні, Хасэ Рыбера і іншыя майстры XVII стагоддзя. У капэле Мінутола, якая згадваецца ў «Дэкамероне», захаваліся роспісы XIV стагоддзя. У самым храме вісяць рэлігійныя палотны Перуджына і Лукі Джардана.
Галоўнай рэліквіяй сабора, якая паражала розумы жыхароў Неапаля яшчэ ў Сярэднявеччы, з'яўляецца сасуд з крывёй св. Януарыя, запячатаны 1690 гадоў назад. Калі яго двойчы ў год дэманструюць вернікам (у першую суботу мая і 19 верасня), кроў невытлумачальным чынам закіпае, займаючы сабой увесь сасуд.
Калі «цуд крыві» св. Януарыя не здараецца, неапалітанцы лічаць гэта прадвесцем бяды. Так, у 1527 г. у горад прыйшла чума, ад якой загінула 40 тысяч гараджан, а ў 1979 г. — адбылося землетрасенне, якое адабрала тры тысячы жыццяў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.