![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1d/Rubens_-_Mars_et_Rhea_Silvia.jpg/640px-Rubens_-_Mars_et_Rhea_Silvia.jpg&w=640&q=50)
Рэя Сільвія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэя Сільвія (лац.: Rhea Silvia), Ілія — у рымскай міфалогіі маці Ромула і Рэма. Паводле адной з версій, набліжаючай заснаванне Рыма да прыбыцця ў Італію Энея, Рэя Сільвія была яго дачкой ці ўнучкай; паводле іншай, больш распаўсюджанай, — дачкой цара Альбы-Лонгі Нумітара (адсюль другая частка імя Рэі Сільвіі — ад лац.: silvus, «лесавік» — мянушка альбо радавое імя ўсіх цароў Альбы-Лонгі), выгнанага сваім братам Амуліем, які захапіў уладу.
Рэя Сільвія | |
---|---|
лац.: Rhea Silvia | |
![]() | |
«Марс і Рэя Сільвія». Рубенс | |
Род дзейнасці | вясталка |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | VIII стагоддзе да н.э. |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Нумітор |
Маці | невядома |
Муж | Тыберын |
Дзеці | Ромул, Рэм |
![]() |
Амулій, для таго, каб у Рэі Сільвіі не было дзяцей, зрабіў яе вясталкай. Аднак Рэя Сільвія нарадзіла двух двайнятаў ад бога Марса (ёсць версія, што ад Амулія ў абліччы Марса). За парушэнне абраду бясшлюбнасці, якая давалася вясталкамі, Рэя Сільвія была падвергнутая пакаранню: пасля нараджэння Ромула і Рэма, Амулій загадаў закапаць Рэю Сільвію ў зямлю. Па іншай версіі яна была заключана ў цямніцу альбо кінута ў раку Тыбр. Рэя Сільвія была выратавана Тыберынам, богам ракі Тыбр, і стала яго жонкай.