From Wikipedia, the free encyclopedia
Руска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў (турэцкая назва: 93 Harbi, 93 вайна) — вайна паміж Расійскай імперыяй і саюзнымі ёй балканскімі дзяржавамі з аднаго боку, і Асманскай імперыяй — з іншага. Была выклікана ўздымам нацыянальнай самасвядомасці на Балканах. Жорсткасць, з якой было задушана Красавіцкае паўстанне ў Балгарыі, выклікала спагаду да становішча хрысціян Асманскай імперыі ў Еўропе і асабліва ў Расіі. Спробы мірнымі сродкамі палепшыць становішча хрысціян былі сарваны зацятым нежаданнем турак ісці на саступкі Еўропе, і ў красавіку 1877 года Расія абвясціла Турцыі вайну.
Руска-турэцкая вайна 1877—1878 | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 12 (24) красавіка 1877 — 19 лютага (3 сакавіка) 1878 | ||
Месца | Балканы, Каўказ | ||
Вынік | Перамога Расійскай імперыі | ||
Змены | Непасрэдныя: незалежнасць Румыніі і Чарнагорыі, аўтаномія Босніі і Герцагавіны, аўтаномія і пашырэнне Балгарыі да Эгейскага мора за кошт Усходняй Румеліі і Македоніі, далучэнне да Расіі Карскай вобласці і дэльты Дуная, далучэнне да Румыніі Сілістры (гл.: Сан-Стэфанскі мір) | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падчас баявых дзеянняў рускай арміі атрымалася, выкарыстоўваючы пасіўнасць турак, правесці паспяховае фарсіраванне Дуная, захапіць Шыпкінскі перавал і, пасля пяцімесяцовай аблогі, прымусіць лепшую турэцкую армію Асман-пашы да капітуляцыі ў Плеўне. Наступны рэйд праз Балканы, падчас якога руская армія разбіла апошнія турэцкія часці, што засланялі дарогу на Канстанцінопаль, прывёў да выхаду Асманскай імперыі з вайны. На Берлінскім кангрэсе, які адбыўся ўлетку 1878 года, быў падпісаны Берлінскі трактат, што зафіксаваў вяртанне Расіі паўднёвай часткі Бесарабіі і далучэнне Карса, Ардагана і Батума. Аднаўлялася дзяржаўнасць Балгарыі (заваявана Асманскай імперыяй у 1396 годзе) як васальнае Княства Балгарыя; павялічваліся тэрыторыі Сербіі, Чарнагорыі і Румыніі, а турэцкая Боснія і Герцагавіна акупавалася Аўстра-Венгрыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.