Руска-турэцкая вайна (1787—1791/1792) — вайна, якую вялі паміж сабою Расія і Аўстрыя (з 1788), з аднаго боку, і Турцыя, з другога.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Закрыць
Турэцкія вярхі былі рэзка незадаволеныя стратай Крыму (далучаны да Расіі ў 1783) і пераходам пад расійскую апеку Грузіі (1783; гл. Георгіеўскі трактат); Турцыя абвясціла вайну Расіі 13(24).8.1787.
У ходзе вайны перамогі расійскага, а потым расійска-аўстрыйскага войска (гл. руска-аўстрыйскі саюзны дагавор, 1781) пад началам В. А. Суворава пад Кінбурнам (1787), Факшанамі, на р. Рымнік (1789), пад Ізмаілам (1790) і пад Анапай (1791) і расійскага флоту пад началам Ф. Ф. Ушакова ў Керчанскай бітве і каля в. Тэндра (1790) аслабілі турэцкія ваенныя сілы. Канчаткова змусілі Турцыю да міру расійскія перамогі ў Мачынскай бітве і ў Каліакрыйскай марской бітве (1791). Вайна скончылася падпісаннем Яскага дагавору (29.12.1791/1792).[2][2]