![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Biblia_Ruska.jpg/640px-Biblia_Ruska.jpg&w=640&q=50)
Руская мова (значэнні)
From Wikipedia, the free encyclopedia
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Biblia_Ruska.jpg/640px-Biblia_Ruska.jpg)
- Руская мова (альтэрн.: расейская мова, па-руску: русский язык) — найменне мовы рускага народа, дзяржаўнай мовы ў Расіі і Беларусі.
- Рус(ь)кая мова, рус(ь)ка мова, — гістарычная назва для такога сучаснага паняцця, як старабеларуская (стараўкраінская) мова[1][2]. У дачыненні да беларускага варыянту рускай мовы часам ужывалася паняцце літоўская мова.[3][4]
- Руская мова, паводле некаторых лінгвістаў адно з найменняў царкоўнаславянскай мовы[2]. Вядомы праваслаўны дзеяч Лаўрэнцій Зізаній у прадмове да складзенага ім Катэхіза пісаў, што гэтая кніга «глаголемая по-гречески катехизис, по-литовски оглашение, русским же языком нарицается беседословие».[4]
- Руская мова (польск.: Język ruski) — у паэтычнай творчасці філаматаў і філарэтаў — адна з назваў сучаснай беларускай мовы[5].