беларускі мовазнаўца, славіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Леў Мікалаевіч Цвяткоў (1881, Яраслаўль — 28 лістапада 1937, Смаленск) — мовазнавец, літаратуразнавец, педагог, журналіст; дацэнт БДУ і сакратар Інстытута навуковай мовы.
Леў Мікалаевіч Цвяткоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1937 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст, мовазнавец, літаратуразнавец, педагог |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з першых беларускіх славістаў савецкага часу, займаўся найперш паланістыкай і сербістыкай. З 1926 года актыўна выступаў у друку з рэцэнзіямі на новыя беларускія, расійскія і замежныя выданні, з артыкуламі пра літаратурна-грамадскі рух у XIX ст., нататкамі пра нацыянальныя супольнасці Беларусі, выказваў прапановы датычныя спосабаў устанаўлення правапісу беларускай мовы.
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1904), працаваў у Яраслаўлі і Вязьме, з 1907 года — у Мінску, выкладчык (верагодна, нямецкай або французскай мовы) Камерцыйнага, а пазней — Політэхнічнага вучылішча.
У 1912—1913 гадах рэдагаваў штодзённую газету Усерасійскага нацыянальнага саюза «Минское русское слово». У 1917 годзе — выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча. У 1920 годзе выкладчык Палітпрасветы 16-й арміі, упарадкаваў бібліятэку пры Мінскім архіве. У 1922 годзе працаваў у 5-й савецкай школе Мінска. Тым жа часам, як знаўца славянскай філалогіі, запрошаны працаваць на педагагічны факультэт БДУ.
1 кастрычніка 1922 года зацверджаны на пасадзе бібліятэкара кабінета мастацтваў і літаратуры пры педагагічным факультэце БДУ. У 1922/1923 навучальным годзе выкладаў на 1-м і 2-м курсах этнолага-лінгвістычнага аддзялення дысцыпліны «Увядзенне ў мовазнаўства» і «Стараславянская мова». Пазней выкладаў параўнальнае мовазнаўства і славянскія мовы.
Да канца 1926/1927 навучальнага года займаў на педагагічным факультэце пасаду асістэнта кафедры параўнальнага мовазнаўства, з 1927 года — дацэнт, аднак у канцы года вымушаны пакінуць універсітэт. У 1929 годзе звольнены і з Беларускай Акадэміі навук.
У 1930-я гады працаваў настаўнікам у пасёлку Надва Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Арыштаваны 27 верасня 1937 года. Асуджаны 17 лістапада 1937 года камісіяй НКУС і пракуратуры СССР за «шпіянаж» і «антысавецкую агітацыю»[1]. Расстраляны 28 лістапада 1937 года ў Смаленску.
Леў Цвяткоў далучыўся да прапановы Язэпа Лёсіка адмовіцца ад уведзенага Браніславам Тарашкевічам дысіміляцыйнага якання ў другім складзе перад націскам. Адмоўна ставіўся да прапановы Язэпа Лёсіка скасаваць пазначэнне асіміляцыйнай мяккасці, бо гэта супярэчыла «духу нашага правапісу»[2]. Ухваляў увядзенне акання ў чужаземных словах, лічыў, што для ўнікнення магчымай аманіміі (напрыклад, «онтолёгія» — 'частка метафізікі' і «анталёгія» — 'збор лірычных твораў') можна ствараць неалагізмы тыпу «існаслоўе»)[2]. Дапускаў выкарыстанне ў беларускай графіцы для злітага гуку «дж» сербскай літары, а для гуку «дз» кірылічнай літары «дзело́» (S) — нэнsа, sякаваць, суsьsя.
Асвятляючы пытанне перадачы ўласных назваў іншамоўнага паходжання, Леў Цвяткоў лічыў неабходным клапаціцца пра дакладнасць у транскрыпцыі чужаземных гукаў, а не пераймаць чужыя напісанні; ён імкнуўся дасягнуць найбольшай дакладнасці, якая толькі магчымая пры карыстанні знакамі беларускага алфавіта[3]. Леў Цвяткоў выступаў за:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.