![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Sluck_district_of_Belarus_-_Ra%25C4%258Dkovicki_sielsaviet.png/640px-Sluck_district_of_Belarus_-_Ra%25C4%258Dkovicki_sielsaviet.png&w=640&q=50)
Рачкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Новыя Рачкавічы (да 1959 г. — вёска Малышэвічы, да студзеня 1968 г. — вёска Рачкавічы).
Рачкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Слуцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Новыя Рачкавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 591 |
![]() |
|
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёна[2]. 1 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак спіртзавода Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2058 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1591 чалавек[6].