былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чырвонаслабодскім і Слуцкім раёнах Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Тане́жыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна (да 1959 года — Чырвонаслабодскага раёна) Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Танежыцы.
Танежыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Слуцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Танежыцы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 1 снежня 1959 |
Створаны 20 жніўня 1924 года як Чапліцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі з цэнтрам у вёсцы Чапліцы, з 1927 года — Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы ў 1930 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу ў 1938 годзе ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Танежыцкі, а цэнтр перанесены ў вёску Танежыцы[1].
Падчас скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года вёскі Мазалі, Пірачыцы, Пружанка і пасёлкі Ветка, Гаць, Герасімаўка, Грыбаўня, Дзедавічы, Доўгае, Зайкава, Ленавічы, Лапаціна, Новы Луг, Падарожжа, Раёўка, Танежыцкай МТС, Ябланава былі перададзены ў склад Старобінскага раёна; вёскі Замошша, Пятніцы, Танежыцы, Чапліцы і пасёлак Чапліцы засталіся ў Танежыцкім сельсавеце і разам з ім увайшлі ў склад Слуцкага раёна[2]. 1 снежня 1959 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Малышэвіцкага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.