Расійская акупацыя Харкаўскай вобласці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійская акупацыя Харкаўскай вобласці — гэта працяглая ваенная акупацыя, якая пачалася 24 лютага 2022 года пасля ўварвання расійскіх войск ва Украіну, захопу і акупацыі часткі Харкаўскай вобласці Украіны. Абласны цэнтр Харкаў не быў захоплены расійскімі войскамі, аднак Іншыя гарады, у прыватнасці Ізюм, Куп’янск і Балаклія, былі захоплены рускімі войскамі. Горад Чугуіў першапачаткова быў захоплены расійскімі войскамі 25 лютага, але 7 сакавіка быў зноў адваяваны ўкраінскімі войскамі, такія гарады Балаклія, Ізюм, Куп’янск дэакпуваный УСУ ў выніку наступальных дзеянняў на Харкаўшчыне ў верасні 2022 года.
8 ліпеня 2022 года Віталь Ганчаў, прызначаны Расійскай Федэрацыяй кіраўніком Харкаўскай зоны акупацыі, заявіў, што Харкаў з’яўляецца «неаддзельнай» часткай расійскай тэрыторыі і Расійская Федэрацыя мае намер анэксаваць Харкаў.[1]
У пачатку верасня 2022 года Украіна пачала маштабную контрнаступльную аперацыю, вярнуўшы сабе населеныя пункты ў вобласці і ліквідаваўшы шматлікія акупацыйныя ваенныя і ваенна-грамадзянскія адміністрацыі.[2] Да 11 верасня Расійская Федэрацыя пакінула большасць раней акупаваных ёю населеных пунктаў вобласці, у тым ліку Куп’янск і Ваўчанск, дзе грунтавалася Расійская акупацыйная адміністрацыя. Акрамя ўсходніх частак Куп’янскага раёна за ракой Аскол.[3][4]