Аскол
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аско́л (руск.: Оскол, укр.: Оскіл) — рака ў Курскай і Белгародскай абласцях Расіі і Харкаўскай вобласці Украіны. Левы, самы вялікі прыток ракі Северскі Данец (басейн Дона).
Аскол | |
---|---|
руск. Оскол, укр. Оскіл | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 472 км |
Басейн | 14 800 км² |
Расход вады | 43,1 м³/с (за 10 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | Цімскі раён[d] |
• Месцазнаходжанне | Цімскі раён, Курская вобласць |
• Вышыня | 178[1] м |
• Каардынаты | 51°36′07,92″ пн. ш. 37°14′03,84″ у. д.HGЯO |
Вусце | Северскі Данец |
• Каардынаты | 49°06′00,35″ пн. ш. 37°24′32,4″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,29 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дон |
Краіны | |
Рэгіён | Курская вобласць, Белгародская вобласць, Харкаўская вобласць |
Код у ДВР | 05010400212107000011685 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 472 км, з іх 294[1] км на тэрыторыі Расіі. Плошча вадазборнага басейна 14 800 км². Выток ракі знаходзіцца на Сярэднярускім узвышшы, у Цімскім раёне Курскай вобласці. Працякае пераважна на поўдзень. Упадае ў раку Северскі Данец за 580 км ад яе вусця. Даліна ракі ў верхнім цячэнні мае шырыню 1,5-2 км, ніжэй пашыраецца да 3—5 км[1]. Пойма шырокая, месцамі забалочаная, з рукавамі і старыцамі[1]. Рэчышча звілістае. Шырыня рэчышча ў асноўным вагаецца ад 10 да 40 метраў, часам дасягаючы 300 метраў. Дно рэчышча няроўнае з ваганнем глыбіні ад 0,4 метра на перакатах да 10 метраў на плёсах. Хуткасць цячэння невялікая каля 0,2 м/сек, часам на перакатах да 1,2 м/сек. Расход вады ў 10 км ад вусця складае 43,1 м³/ сек. Сярэдні аб’ём 1,4 км³/год[1]. Ухіл ракі 0,29 м/км. Жыўленне пераважна снегавое.
На рацэ 2 вадасховішчы (у вярхоўі і за 10 км ад вусця (каля сяла Аскол у Харкаўскай вобласці), гарады Стары Аскол, Новы Аскол, Купянск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.