![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/%25D0%2595%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25A1%25D0%25BB%25D0%25B8%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0.jpg/640px-%25D0%2595%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25A1%25D0%25BB%25D0%25B8%25D0%25B2%25D0%25BE%25D0%25B2%25D0%25B0.jpg&w=640&q=50)
Ракія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ракія (балг.: ракия, серб. і макед.: ракија, харв.: rakija) — балканскі моцны алкагольны напой (брэндзі), які атрымліваецца дыстыляцыяй ферментаванай садавіны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/20180221_NATIONAL_DRINK.jpg/640px-20180221_NATIONAL_DRINK.jpg)
Ракія | |
---|---|
балг.: Pакия | |
![]() | |
Краіна паходжання | |
Мацунак | 40 |
Тып | Алкагольныя напоі |
![]() |
Звычайны мацунак — 40 %, але ракія, прыгатаваная ў хатніх умовах, можа быць больш моцны — ад 50 да 60 %. Ракія двайной дыстыляцыі называецца «перапечаніца» (Prepečenica), «прэпек» (Prepek). Мацунак «перапечаніцы» часам перавышае 60 %.
Ракію можна разглядаць як традыцыйны нацыянальны напой паўднёва-славянскіх народаў і румын: яна папулярная ў Босніі і Герцагавіне, Балгарыі, Харватыі, Чарнагорыі, Македоніі, Сербіі, Румыніі, Малдовы і Крыце.
Вельмі распаўсюджана слівавіца, якая вырабляецца са сліў. Можа выкарыстоўвацца іншая садавіна — вінаград, персікі, абрыкосы, яблыкі, грушы, чарэшні, інжыр, шаўкоўніца, ядловец і айва.
Слівавая і вінаградная ракіі часам змешваюцца пасля дыстыляцыі з іншымі інгрэдыентамі, такімі, як зёлкі, аніс, мёд, вішня і арэхі. Асноўнае адрозненне ад гарэлкі — вытрымка прадукту дыстыляцыі ў дубовых бочках, што ўласціва для брэндзі (каньяку).
Для паляпшэння артыкула пажадана |