![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Belaya_Rus_vodka.jpg/640px-Belaya_Rus_vodka.jpg&w=640&q=50)
Гарэлка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарэ́лка — моцны алкагольны напой; сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (35-56 аб'ёмных адсоткаў) са змякчанай вадой.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/87/Belaya_Rus_vodka.jpg/320px-Belaya_Rus_vodka.jpg)
Для прыгатавання сучаснай гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актывіраваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі змяшчаюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і іншае. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і да т.п. У сучаснай Беларусі папулярныя гарэлкі на аснове бярозавага і кляновага сокаў.