Актывіраваны вугаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Актывіраваны вугаль, або актываваны вугаль — гэта форма вугалю, аморфны вуглярод з высокімі адсарбцыйнымі ўласцівасцямі і гідрафобнай паверхняй.
Ён змяшчае велізарную колькасць пораў і таму мае вельмі вялікую удзельную паверхню (1 г вугалю мае удзельную паверхню 500—2200 м²), у выніку чаго мае высокі адсарбцыйны патэнцыял. Актываваны вугаль атрымліваюць карбанізацыяй арганічных матэрыялаў — драўнянага вугалю, каменнавугальнага коксу, шкарлупіны грэцкага або какосавага арэха і інш.
Выкарыстоўваецца як адсарбент у сродках грамадзянскай абароны, як энтэрасарбент у медыцыне, хіміі, харчовай прамысловасці і інш., а таксама як носьбіт каталізатараў у тэхналагічных працэсах, сарбент для канцэнтрацыі мікрапрымешак у аналітычнай хіміі. У кулінарыі актываваны вугаль выкарыстоўваецца як сурагат натуральнага фарбавальніка — чарніла каракаціцы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.