Ракшы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Мішні.

Хуткія факты Ракшынскі сельсавет, Краіна ...
Ракшынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мсціслаўскі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мішні
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 067
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Закрыць

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пячонкаўскі сельсавет у складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пячонкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 6 красавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ракшыно, сельсавет перайменаваны ў Ракшынскі[1]. 18 верасня 1979 года ў склад Капачоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Кош, Мішні, Рудодзіма і Цярэні)[2], якія 20 красавіка 1993 года вернуты назад у склад Ракшынскага сельсавета. У 2002 годзе скасавана вёска Краснаручча. 28 лістапада 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Доўгавіцкага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Андраны, вёскі Доўгавічы, Малькаўка і Тышча)[3]. Да 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Мішні.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 705 чалавек[4], з іх 91,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 2,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (17 населеных пунктаў) — 1067 чалавек[6].

Населеныя пункты

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.