From Wikipedia, the free encyclopedia
Радэхіў[1] ці Радзехаў (укр.: Радехів) — горад раённага значэння Радзехаўскага раёна Львоўскай вобласці, раённы цэнтр.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчана ў раўніннай і лёгкахвалістай мясцовасці Надбужанскай катлавіны, над ракой Астрыўкаю — прытокам ракі Стыр. Праз горад праходзіць Галоўны еўрапейскі водападзел.
У мясцовых паданнях назва горада тлумачыцца словазлучэннем слоў «радасна хавацца», паколькі людзям даводзілася часта хавацца ад ворагаў у лясах, балотах і чароце. Гэта тыповая народная этымалогія. Іншы варыянт паходжання назвы горада - ад імён «Радаслаў», «Радолюб» і да таго падобнае. У Х-ХІ ст. горад ужо існаваў як населены пункт. У 1578 г. татары цалкам знішчылі горад і навакольныя вёскі. У тагачасных падатковых кнігах насупраць назвы горада значыцца «Пусты».
Першае пісьмовае згадванне аб горадзе датавана 1472 г. Тэрыторыя, на якой паўстаў горад, уваходзіла ў Бэлзскае княства, якое ўтварылася каля 1170 г. і належала спачатку уладзімір-валынскім, а затым галіцка-валынскім князям.
У пачатку XVIII ст. горад апыняецца ў складзе Аўстрыі і пераходзіць ва ўладанне графа Міра. Тут ён будуе вялікі палац, які стаў цэнтрам магнацкай латыфундыі. Тут пачынаюць адбывацца таргі, і мястэчка паступова развіваецца і ператвараецца ў горад.
У другой палове XIX ст. латыфундыя перайшла да сям'і графа Бадэні, які ажаніўся з дачкой графа Міра. Бадэні лічыўся сёмым з дзесяці найбагацейшых магнатаў Галічыны. Ён быў намеснікам імператара. Ён перабудаваў і пашырыў палац, пасадзіў парк, пабудаваў аранжарэю і загадаў абгарадзіць свае ўладанні трохметроваю каменнаю сцянойю.
У 1910 г. праз горад было скончана будаўніцтва чыгункі Львоў-Стаянаў, якую фінансаваў Бадэні.
Па статыстычных дадзеных у 1880 г. у горадзе пражывала 3555 жыхароў.
У канцы XIX - пачатку XX ст. у горадзе існаваў шэраг грамадскіх арганізацый, у прыватнасці таварыства «Сельскі гаспадар». На працягу 16 гадоў дзейнічала «Грашовае таварыства сяброў школьнай дзятвы», мэтай якога была матэрыяльная дапамога бедным дзецям незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. Таксама дзейнічала «Брацтва цвярозасці».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.