Ра́дужскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Радуга.

Хуткія факты Радужскі сельсавет, Краіна ...
Радужскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Радуга
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 805
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кунтараўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад Шарсцінскага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч і вёска Навасёлкі[1], у 1978 годзе — пасёлак Ляды[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радужскага сельсавета 8 населеных пунктаў[3]. 24 жніўня 1977 года скасаваны пасёлкі Васілеўскі і Клімаўскі[4], 28 ліпеня 1983 года — пасёлак Усход[5]. 12 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 населеных пунктаў: вёскі Барталамееўка, Рудня Споніцкая, Тарасаўка, Чыстыя Лужы і пасёлак Тумарын[6]. 28 сакавіка 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шарсцінскага сельсавета (3 населеныя пункты: аграгарадок Навасёлкі, вёска Юркавічы і пасёлак Ляды)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 712 чалавек[8], з іх 84,6 % — беларусы, 10,4 % — рускія, 3,4 % — украінцы, 1,3 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 805 чалавек[10].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 красавіка, 4 і 24 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 29 (1547).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.