былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарсці́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Шарсцін.
Шарсцінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шарсцін |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 28 сакавіка 2023 |
Насельніцтва (2019) | 993 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Веткаўскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Радужскага сельсавета перададзены пасёлак Ільіч і вёска Навасёлкі[1], у 1978 годзе — пасёлак Ляды[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[3]. У 1987 годзе скасаваны пасёлак Ільіч[4]. Скасаваны 28 сакавіка 2023 года, яго тэрыторыя далучана да Прыснянскага (3 населеныя пункты: аграгарадок Шарсцін, вёска Ягаднае і пасёлак Раманаў Лес) і Радужскага (3 населеныя пункты: аграгарадок Навасёлкі, вёска Юркавічы і пасёлак Ляды) сельсаветаў[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1002 чалавекі[6], з іх 91,4 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 993 чалавекі[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.