адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Рагінь.
Рагінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Рагінь |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 148 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Забалоцкага сельсавета[1]. У 1964 годзе ў склад Халоцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Доўгі, Забалоцце, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце і Усход)[2]. 18 студзеня 1965 года з часткі сельсавета (12 населеных пунктаў: Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка) зноў утвораны Забалоцкі сельсавет[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Рагінскага сельсавета 10 населеных пунктаў[4]. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Мікалаеўскага сельсавета перададзена вёска Аляксандраўка[5].
У склад Рагінскага сельсавета да 1929 года ўваходзіў пасёлак Культурны (у наш час не існуе).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1512 чалавек[6], з іх 93,5 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 1148 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.