From Wikipedia, the free encyclopedia
Рагі́мантас Адама́йціс (літ.: Regimantas Adomaitis; 31 студзеня 1937, г. Шаўляй, Літва — 20 чэрвеня 2022) — літоўскі акцёр . Народны артыст СССР (1985).
Рагімантас Адамайціс | |
---|---|
Regimantas Adomaitis | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 чэрвеня 2022 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Літва → СССР → Літва |
Жонка | Eugenija Bajorytė[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр |
Кар’ера | з 1964 года |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0012361 |
Нарадзіўся 31 студзеня 1937 года (па іншых крыніцах — 31 сакавіка[3]) у Шаўляі.
У 1954 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта і ў 1959 годзе скончыў навучанне, але ўжо з 1958 года пачаў вучыцца на акцёрскім аддзяленні Кансерваторыі Літвы. У 1962 годзе атрымаў дыплом акцёра.
У 1962—1963 гадах працаваў у Капсукскім драматычным тэатры (цяпер Марыямпале), у 1963—1967 гадах у Каўнаскага драматычнага тэатра. З 1967 года — акцёр Літоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы ў Вільнюсе.
У 1988 годзе ўваходзіў у Ініцыятыўную групу Літоўскага руху за перабудову (Саюдзіс). Народны дэпутат СССР (1989—1991).
Памёр 20 чэрвеня 2022 года[4].
Мастацтва Адамайціс вызначаецца псіхалагічнай глыбінёй, тонкай іроніяй. За ролі Міндаўгаса, Мажвідаса («Міндаўгас», «Мажвідас» Ю. Марцінкявічуса), Йуна («Йун Габрыэль Боркман» Г. Ібсена) у тэатры атрымаў Дзяржаўную прэмію Літвы ў 1982 годзе. У кіно выявіліся яго моцны тэмперамент, здольнасць ствараць складаныя і супярэчлівыя характары: «Ніхто не хацеў паміраць», «Кароль Лір», «Гэта салодкае слова — свабода», «Кентаўры», «Аварыя», «Багач, бядняк» (два апошнія фільмы — тэлевізійныя).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.