гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Ціханавіч Пе́трыкаў (12 ліпеня 1927, в. Мікалаеўка, цяпер Добрушскі раён, Гомельская вобласць — 3 ліпеня 2007) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт НАНБ (1977). Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Пётр Ціханавіч Петрыкаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 ліпеня 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2007 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1973) і член-карэспандэнт АН БССР (1977) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі |
Скончыў БДУ (1956), працаваў у сярэдняй школе гарадскім пасёлку Шацілкі (зараз горад Светлагорск) Парыцкага (зараз Светлагорскі) раёна Гомельскай вобласці.
У Інстытуце гісторыі АН БССР (з 1961): вучоны сакратар (з 1962), намеснік дырэктара па навуковай працы (з 1968), дырэктар (1975—1988), загадчык аддзела гісторыі навукі (1980—1992). З 1999 галоўны супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ. Дырэктар музея НАНБ (1991—2002).
Першы намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996—1999).
Узнагароджаны медалямі. Дзяржаўная прэмія Украінскай ССР 1984 г. за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні прац па гістарычных сувязях беларускага і ўкраінскага народаў.
Член КПСС, сакратар партыйнага камітэта АН БССР[1].
У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2], у 1972 — доктарскую[3].
Асноўныя навуковыя працы прысвечаны гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва ў БССР, дзейнасці рэўкомаў у грамадзянскай вайне, рабоце Саветаў народных дэпутатаў, арганізацыі аховы здароўя, гісторыі навукі і гістарыяграфіі Беларусі. Кіраўнік аўтарскага калектыву, галоўны рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» у 5 тамах (1972—1975), «Гісторыі рабочага класа БССР» у 4 тамах (1984—1987), «Нарысаў гісторыі навукі і культуры Беларусі IX-пач. XX стст.» (1996). Адзін з аўтараў і рэдактараў выданняў: «Гісторыя Беларускай ССР» у 5 тамах (т. 5, 1975), «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1979), «Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Персанальны склад (1928—1999)» (1998), «Дасягненняў гістарычнай навукі ў БССР за 60 гадоў» (1979).
Аўтар больш за 160 навуковых прац (амаль усе напісаны на рускай мове).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.