From Wikipedia, the free encyclopedia
Пётр Ільі́ч Чайкоўскі (7 мая 1840, Воткінск, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — рускі кампазітар , дырыжор, педагог.
Пётр Ільіч Чайкоўскі | |
---|---|
руск.: Петръ Ильичъ Чайковскій руск.: Пётр Ильич Чайковский | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 25 красавіка (7 мая) 1840[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 кастрычніка (6 лістапада) 1893[4][1][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Ilya Petrovich Tchaikovsky[d][6] |
Маці | Aleksandra Tchaikovskaya[d] |
Жонка | Antonina Miliukova[d][7] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Мікалай Іванавіч Зарэмба і Антон Рыгоравіч Рубінштэйн |
Прафесіі | кампазітар, лібрэтыст, дырыжор, харэограф, музычны педагог, піяніст, аўтабіёграф, музычны крытык, аўтар дзённіка, перакладчык, выкладчык універсітэта |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сімфонія, опера, балет[d], класічная музыка і музыка перыяду рамантызму[d] |
Выхаванцы | Alexander Siloti[d], Pyotr Danilchenko[d] і Thomas Matthew James Joyce[d] |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Выдатны меладыст. Аўтар 76 опусаў, 10 опер. Напісаў 7 сімфоній (6 пранумераваных і сімфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусветна вядомыя яго балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок».
Нарадзіўся ў паселішчы пры Камска-Воткінскім заводзе Вяцкай губерні (цяпер горад Воткінск, Удмурція). Яго бацька — Ілья Пятровіч Чайкоўскі (1795—1880) — вядомы рускі інжынер, быў сынам Пятра Фёдаравіча Чайкі, які нарадзіўся ў 1745 годзе ў сяле Мікалаеўка каля Палтавы (цяпер Украіна), пазней змяніў сваё прозвішча на Чайкоўскі. Ён быў другім дзіцем Фёдара Чайкі (1695—1767) і яго жонкі Ганны (1717 -?). Пётр Фёдаравіч вучыўся ў семінарыі ў Кіеве, пазней атрымаў медыцынскую адукацыю ў Пецярбургу. З 1770 па 1777 г. служыў у арміі асістэнтам ваеннага лекара, пазней стаў афіцэрам медслужбы ў Кунгуры, Пермскай губерні. У 1782 г. быў пераведзены ў Вятку (Казанская губерня). У 1776 г. ажаніўся з Анастасіяй Сцяпанаўнай Посахавай (1751 года нараджэння), у іх было 11 дзяцей. Ілья Пятровіч, бацька кампазітара, быў 10-м дзіцём. Ён, скончыўшы Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу, быў залічаны на службу ў Дэпартамент горных і саляных спраў. Аўдавеўшы ў 1833 годзе, ён ажаніўся з Аляксандрай Андрэеўнай Асіер, з якой у 1837 пераехаў на Урал, куды атрымаў прызначэнне на пасаду начальніка Камска-Воткінскага сталеліцейнага завода. Пётр быў другім дзіцем у сям’і: у 1838 г. нарадзіўся яго старэйшы брат Мікалай, у 1842 — сястра Аляксандра (у замужжы Давыдава) і Іпаліт. Браты-двайняты Анатоль і Мадэст з’явіліся на свет у 1850 годзе.
У 1866 годзе дэбютаваў перад маскоўскай і пецярбургскай публікай Уверцюрай F-Dur;. Пачаў Першую сімфонію;
1867 г. — выкананне Андантэ і скерца з Першай сімфоніі ў Рускім музычным таварыстве ў Санкт-Пецярбургу.
1866—1867 гады — напісаны уверцюра на дацкі гімн і шэраг фартэпіянныя п’ес: «Успамін пра Гапсале».
1867 г. — пачата праца над операй «Ваявода»; ў Маскве, у сімфанічным сходзе, былі выкананы танцы з яе.
1868 г. — у сімфанічным сходзе ў Маскве рускага музычнага таварыства з вялікім поспехам выканана Першая сімфонія. З незадаволенасцю ставіўся Чайкоўскі да свайго сімфанічнага твора «Фатум» (1868), яго выконвалі як у Маскве, так і ў Пецярбургу.
30 студзеня 1869 г. у Вялікім тэатры ў Маскве — прэм’ера оперы «Ваявода». Лібрэта — кампазітара і А. М. Астроўскага па яго п’есе («Сон на Волзе»). Дырыжор — Мерт. У ролях: Нячай Шалыгін — Фінокі, Улас Дзюжой — Раданежскі, Настасся — Аненская, Мар’я Уласьеўна — Меньшыкава, Праскоўя Уласьевна — Кроненберг, Сцяпан Баструкоў — Рапарт, Дубровін — Дзямідаў, Алена — Іванова, Жвавы — Бажаноўскі, Блазан — Лаўроў, Нядвіга — Разанава, новы Ваявода — Карын). У 1870-х гадах Чайкоўскі знішчыў оперу, захаваўшы толькі невялікую частку матэрыялу.
У 1869 г. скончана опера «Ундзіна», якая не ставілася. Яна знішчана аўтарам у 1873 годзе, за выключэннем некаторых нумароў, якія ўвайшлі пасля ў іншыя сачыненні. Увосень напісана ўверцюра-фантазія «Рамэа і Джульета». Напісана шэсць рамансаў, з якіх «Не, толькі той», «І балюча, і салодка», «Сляза дрыжыць», «Чаму», «Ні слова, о дружа мой».
1871 г. — першы квартэт D-бемоль мажор.
1870—1872 гады — створана опера «Апрычнік», уласнае лібрэта па аповесці І. І. Лажэчнікава.
31 мая 1872 года — адбылася прэм’ера кантаты «У памяць 200-годдзя нараджэння Пятра Вялікага», напісанай па заказу і спецыяльна да адкрыцця Політэхнічнай выстаўкі 1872 года.
1873 г. — сімфанічная фантазія «Бура».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.