![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Paintbrushes.jpg/640px-Paintbrushes.jpg&w=640&q=50)
Пэндзаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пэ́ндзаль — асноўны інструмент у жывапісе, выкарыстоўваецца таксама ў графіцы і каліграфіі. Вырабляецца з абястлушчанага і загартаванага воласа або поўсці жывёл, часам сінтэтычных валокнаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Paintbrushes.jpg/320px-Paintbrushes.jpg)
Адрозніваюцца паводле матэрыялу — цвёрдыя (шчацінныя) і мяккія (каланковыя, вавёркавыя, барсуковыя, тхаровыя і інш.); формы — плоскія і круглыя, завостраныя і тупыя. У гравюры выкарыстоўваюцца шкляныя і драцяныя пэндзлі.
Пад словам «пэндзаль» разумеюць таксама характар або спосаб выканання жывапісных твораў, напрыклад, сухі пэндзаль — работа цвёрдымі пэндзлямі, слаба насычанымі алейнымі фарбамі на незагрунтаваным палатне.