From Wikipedia, the free encyclopedia
Але́йныя фа́рбы — суспензіі неарганічных пігментаў і напаўняльнікаў у пакостах. Пігменты — двухаксід тытану, вохра, жалезны сурык, аксід хрому і інш.; напаўняльнікі — тальк, каалін, слюда і інш. Для хуткага высыхання ў алейныя фарбы дадаюць сікатывы , для лепшага дыспергавання — паверхнева-актыўныя рэчывы . Выпускаюцца густацёртыя (пастападобныя) і гатовыя для выкарыстання (вадкія). Пры высыханні, абумоўленым акісляльнай палімерызацыяй раслінных алеяў пакосту, утвараецца атмасфераўстойлівая плёнка, якаме мае невысокую цвёрдасць, набракае ў вадзе і разбураецца ў шчолачах. Выкарыстоўваюцца ў будаўніцтве, алейным жывапісе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.