Пушкінская вуліца (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пушкінская вуліца (руск.: Пушкинская улица) — вуліца ў Ленінскім і Маскоўскім раёнах Брэста, часткова размешчаная ў гістарычным цэнтры горада.
Пушкінская Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён |
Ленінскі раён Маскоўскі раён |
Працягласць | 2,6 км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
Размяшчэнне
Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Міцкевіча і Маякоўскага, да якіх паралельна. З’яўляецца працягам вуліцы Энгельса, пачынаецца ад плошчы Леніна, перасякае вуліцы Карла Маркса, Камсамольскую, Савецкую, Куйбышава, Карбышава, бульвар Касманаўтаў, вуліцы Кірава, Горкага, з паўночнага захаду прымыкаюць вуліцы Кірава і Мянжынскага, з паўднёвага ўсходу вуліца Папаніна.
Пасля перасячэння чыгуначных пуцей, праходзіць праз раён прыватнай забудовы, з паўночнага захаду да яе прымыкаюць вуліца Піваварная, Мінскі 1-ы завулак, вуліцы Валадарскага і Прыдарожная, з паўднёвага ўсходу — Мінскі 2-і завулак, вуліцы Талстога, Шолахава, Тургенева, Усходняя, Чэлюскіна, Сікорскага, пасля скрыжавання з вуліцай Піянерскай пераходзіць пад эстакадай Камянецкай шашы ў вуліцу Якуба Коласа. Даўжыня вуліцы складае каля 2,6 км.
Забудова
Няцотны бок
- № 1 (вул. Леніна, 32) — чатырохпавярховы дом.
- № 7 — кінатэатр «Мір»
- № 9 (вул. Камсамольская, 25) — фабрыка «Надзея»
- № 11 (вул. Камсамольская, 38) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 19 — Брэсцкая абласная навукова-тэхнічная бібліятэка
- № 21 — будынак Брэсцкай жаночай гімназіі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 23 — Брэсцкая абласная стаматалагічная паліклініка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 29 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 31 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 33 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 35 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 41 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- (бул. Касманаўтаў, 48) — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.
- № 63 — двухпавярховы будынак. Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
- № 65 — Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту.
- Каталіцкія (Польскія) могілкі
Цотны бок
- № 4 (вул. Леніна, 24) — чатырохпавярховы дом.
- № 10 — будынак (ХІХ стагоддзе). У наш час у ім размяшчаецца Консульства Расійскай Федэрацыі. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000020
- № 16/1 - «Брэстпраект»
- № 18 — трохпавярховы жылы дом (пачатак XX стагоддзя). У гады акупацыі Брэста нямецкімі захопнікамі ў аптэцы па заданні партыйнага падполля Галіны Аляксандраўны Аржанавай, у памяць пра якую ў 1964 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 20 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 22 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- (вул. Куйбышава, 15) — гандлёвы цэнтр «Gallery Grand».
- (вул. Карбышава, 25) — Цэнтральны рынак.
- № 38 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 42 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 100 — дзевяціпавярховы дом. Інтэрнат № 4 БрДУ.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.