беларуская дзяржаўная ВНУ From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брэсце.
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна | |
---|---|
Заснаваны | 1995 |
Рэктар | Юрый Пятровіч Голубеў |
Дактары | 20 |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Брэст |
Сайт | brsu.by |
Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — старэйшая ВНУ Брэстчыны. Будынак былога Педагагічнага інстытута імя Пушкіна ўзведзены па праекце архітэктараў Р. Будзько, А. Казюкова, С. Палешчука, І. Карвата[1]. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўніверсітэт з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, заснаванага на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута (існаваў у 1945—1950 гг.). У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.
У структуры ўніверсітэта 9 факультэтаў:
Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газета «Брэсцкі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта».
У 2024 годзе ўніверсітэт пачаў набор па дзвюх новых спецыяльнасцях «Бізнес-адміністраванне» (на базе юрыдычнага факультэта) і «Геаграфія» (на базе факультэта прыродазнаўства)[2].
Студэнцкі гарадок створаны ў 2004 годзе. У склад студэнцкага гарадка ўваходзяць інтэрнат № 1 (вул. Леніна, 68), інтэрнат № 2 (вул. Дзяржынскага, 3), інтэрнат № 3 (вул. Пісьменніка Смірнова, 17), інтэрнат № 4 (корпус № 1) (вул. Пушкінская, 100), інтэрнат № 4 (корпус № 2) (вул. Пушкінская, 100)[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.