Публій Вергілій Марон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Публій Вергілій Марон (лац.: Publius Vergilius Maro, 15 кастрычніка 70 да н.э., Андэс каля Мантуі — 21 верасня 19 да н.э., Брундузія (суч. Брындзізі, Італія)) — выдатны старажытнарымскі паэт.
Публій Вергілій Марон | |
---|---|
Publius Vergilius Maro | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 кастрычніка 70 да н.э.[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 19 да н.э.[4][2] (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | рымлянін |
Маці | Magia Polla[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
Кірунак | паэзія эпохі Аўгуста[d] |
Жанр | эпічная, дыдактычная, пастаральная паэзія |
Мова твораў | лацінская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Вергілій нарадзіўся каля сучаснай Мантуі, атрымаў выдатную адукацыю і пачаў пісаць першыя вершы, аднак скора ў Рыме пачаліся грамадзянскія войны і спынілі яго творчую дзейнасць. Вергілій выехаў у Рым, дзе пазнаёміўся з Актавіянам Аўгустам і Гаем Цыльніем Мецэнатам. Аўгуст заступаўся за таленавітага Вергілія, а Мецэнат дапамагаў яму грашыма і натхненнем.
Найбольш вядомымі творамі Вергілія з'яўляюцца розныя па тэматыцы «Буколікі», усхваляючыя працу земляроба і сельскае жыццё «Георгікі», а таксама вялікі, але незакончаны эпас «Энеіда», у якім ён паказаў шлях легендарнага героя Энея з Троі да Італіі[6]. Па прыкладу «Іліяды» Гамера «Энеіда» лічыцца нацыянальным эпасам рымлян. Ёсць меркаванне, што «Энеіда» магла быць палітычным заказам, таму што Аўгуст быў усыноўлены Цэзарам з рода Юліяў, а Юліі, у сваю чаргу, узводзілі свой род да Энея.
Пасля смерці Вергілія незакончаную «Энеіду» падрыхтавалі да выдання Луцый Варый Руф і Плотый Тука.