![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Aeneas%2527_Flight_from_Troy_by_Federico_Barocci.jpg/640px-Aeneas%2527_Flight_from_Troy_by_Federico_Barocci.jpg&w=640&q=50)
Энеіда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энеі́да (лац.: Aenēis) — эпічны твор на лацінскай мове, аўтарам якога з'яўляецца Вергілій. Напісана паміж 29 і 19 г. да н.э. і прысвечана гісторыі Энея, легендарнага траянскага героя, які перасяліўся ў Італію з рэшткай свайго народа, які аб'яднаўся з лацінамі і заснаваў горад Лавіній, а сын яго Асканій (Юл) заснаваў горад Альба Лонга.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f7/Aeneas%27_Flight_from_Troy_by_Federico_Barocci.jpg/640px-Aeneas%27_Flight_from_Troy_by_Federico_Barocci.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cd/VirgilAeneidVI.jpg/640px-VirgilAeneidVI.jpg)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Энеіда (значэнні).
Паэма напісана дактылічным гекзаметрам і складаецца з 12 кніг, прычым першыя 6 пераймаюць «Адысею», а іншыя 6 — «Іліяду». Храналогія ў «Энеідзе» наўмысна парушана; апроч згадвання падзення Троі, у тэксце няма аніякіх іншых храналагічных «зачэпак». У сутнасці паэма з'яўляецца не гістарычнай, а прапагандысцкай — яна праслаўляе дынастыю Юліяў, якая нібы паходзіць ад сына Энея, Юла.