From Wikipedia, the free encyclopedia
Федэрыка Барочы, народжаны Федэрыка Фіёры, названы Фіёры да Урбіна (іт. Federico Barocci; нарадзіўся ў 1526/1535 годзе, Урбіна — 30 верасня 1612, Урбіна) — найбуйнейшы італьянскі жывапісец і гравёр эпохі позняга маньерызму.
Федэрыка Барочы | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1535[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1612[4][2][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, рысавальнік |
Мастацкі кірунак | Адраджэнне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Барочы вывучаў мастацкае майстэрства спачатку ў атэлье свайго бацькі-скульптара, выхадца з Мілана Амброджыа да Федэрыка Барочы, унука вядомага міланскага разьбяра Амброджыа да Мілана, затым — у Батыста Франка (1518—1558). Скончыў адукацыю ў свайго дзядзькі, архітэктара Барталамеа Генга, дзе вывучаў геаметрыю і законы перспектывы.
Брат герцага Урбіна Гвідабальда II дэла Роверы, кардынал Джуліа дэла Роверэ, запрасіў мастака ў 1548 годзе ў Рым, дзе апошні вывучаў жывапіс Рафаэля і Карэджыа. Пасля некалькіх гадоў знаходжання ў Рыме Барачы вярнуўся ва Урбіна, дзе піша некалькі выдатных палотнаў (напрыклад, напісаныя ў 1557 годзе для кафедральнага сабора Урбіна «Святую Цэцылію» і «Пакутніцтва св. Себасцьяна», у якіх адгадваецца ўплыў Карэджыа).
У 1560 годзе мастак вяртаецца ў Рым і працуе ў майстэрні братоў Тадэа і Федэрыка Цукара, якія былі ў другой палове XVI стагоддзя галоўнымі прадстаўнікамі мастацтва маньерызму ў Рыме. У 1560 годзе ён піша, разам з Федэрыка Цукара і на заказ папы Пія IV фрэскі ў Бельведэры Ватыканскіх садоў. Гэтыя яго «Чатыры дабрадзейнасці» паказваюць вялізны талент маладога мастака. Падчас выканання гэтай працы Барочы цяжка захворвае, па ўсёй бачнасці з прычыны атручвання, якім быў «абавязаны» зайздроснікам свайго таленту. У сувязі са слабасцю пасля хваробы наступныя некалькі гадоў Барочы мала малюе. У 1563—1564 годзе ён вяртаецца ва Урбіна. Усе спробы караля Іспаніі, вялікага герцага Тасканскага і імператара Рудольфа II зрабіць з Ф.Барочы свайго прыдворнага мастака поспехам не ўвянчаліся — майстар да канца сваіх дзён заставаўся ў родным горадзе Урбіна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.