Пружаны (аэрадром)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аэрадро́м «Пружа́ны», Аэрадром «За́сімавічы», 181 баява́я верталё́тная ба́за[1] — авіяцыйная база ў ваенным гарадку Новыя Засімавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Выкарыстоўваецца ВПС РБ. На ўзбраенні верталёты Мі-8 і Мі-24[2].
Пружаны (Засімавічы) | |
---|---|
ІАТА: няма — ІКАА: UMNV— Унутр. код: УМНЖ | |
Інфармацыя | |
Тып | ваенны / дзеючы |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | 6 км на паўночны захад ад Пружан |
Уладальнік | Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь |
Эксплуатант | Ваенна-паветраныя сілы Беларусі |
Вышыня НУМ | 143 м |
Часавы пояс | UTC+3 |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паводле дырэктывы Генеральнага штаба УС СССР у 1953 года на аэрадром Засімавічы БВА была пераведзеная 95-я знішчальная дывізія, уключаная ў склад 26-й паветранай арміі. Пасля штаб дывізіі пераведзены ў Шчучын[3].
У 1984 годзе на аэрадроме быў сфарміраваны 357-ы асобны штурмавы авіяцыйны полк. У 1986—1987 полк прымаў удзел у баявых дзеяннях у Афганістане, у снежні 1988 пераведзены на авіябазу Брандыс (ням.: Brandis, ГДР) у склад 16-й паветранай арміі СССР[4]. На ўзбраенні меў 35 самалётаў Су-25, 2 Су-25УБ, 6 L-39C[5]. Выведзены з Германіі 28 красавіка 1992 года на аэрадром Бутурлінаўка[6] (Расія).
У 1988 на авіябазу «Пружаны» з Афганістана выведзены 181-ы асобны верталётны полк. Пасля распаду Савецкага Саюза ўвайшоў у склад ВПС Беларусі. 1 кастрычніка 1993 года на базе палка сфарміравана 181-я баявая верталётная база[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.