![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Coup_belt.svg/langbe-640px-Coup_belt.svg.png&w=640&q=50)
Пояс пераваротаў
сучасная геапалітычная канцэпцыя і неалагізм для апісання рэгіёну Заходняй Афрыкі, Цэнтральнай Афрыкі і Сахеля, дзе часта адбываюцца дзяр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пояс пераваротаў (фр.: la ceinture de coups d'État[1]) — сучасная геапалітычная канцэпцыя і неалагізм для апісання рэгіёну Заходняй Афрыкі, Цэнтральнай Афрыкі і Сахеля, дзе часта адбываюцца дзяржаўныя перавароты[2][3][4][5].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Coup_belt.svg/640px-Coup_belt.svg.png)
Нягледзячы на тое, што гэты тэрмін, верагодна, старэйшы[6][7], распаўсюджанасць ён набыў у пачатку 2020-х гадах пасля серыі дзяржаўных пераваротаў у Малі ў 2020 і 2021 гадах, Чадзе, Гвінеі і Судане ў 2021 годзе, у Буркіна-Фасо ў студзені і верасні 2022 года, у Нігеры і Габоне ў 2023 годзе. У рэгіёне таксама адбыліся спробы перавароту ў Нігеры і Судане ў 2021 годзе, у Гвінеі-Бісау і Гамбіі ў 2022 годзе, а таксама ў Судане і Сьера-Леонэ ў 2023 годзе.
Пасля нігерыйскага перавароту 2023 года дзяржавы, дзе ва ўладзе знаходзіліся путчысты, утварылі суцэльны ланцуг паміж усходнім і заходнім узбярэжжамі Афрыкі[8].