Поліпрапілен
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Поліпрапілен — тэрмапластычны палімер, прадукт палімерызацыі прапілену, [—CH2—CH (CH3)—]n.
Упершыню крышталічны поліпрапілен атрыманы Дж. Ната ў 1954 годзе[1].
Цвёрдае рэчыва, празрыстае ў тонкіх пластах, малочна-белае ў тоўстых. Ступень крышталічнасці 73—75 %. Шчыльнасць 920—930 (900—920[1]) кг/м³. Тэмпература плаўлення 160—176[1] °С. Не раствараецца ў арганічных растваральніках, стойкі да вады (да 130 °C) , кіслот і шчолачаў. Раствараецца ў араматычных вуглевадародах. Пад уздзеяннем салянай, сернай кіслот і хромавай сумесі цямнее і разбураецца.
Поліпрапілену ўласцівы вялікая ўдарная трываласць, устойлівасць да шматразовага выгіну і да сцірання, нізкая газапранікальнасць, добрыя дыэлектрычныя параметры. Адмоўнымі якасцямі з’яўляюцца невялікая ўстойлівасць да ўздзеяння тэмпературы і святла (вырашаецца спецыяльнымі дабаўкамі — стабілізатарамі).
Поліпрапілен выкарыстоўваецца ў вытворчасці дэталяў машын, плёнак, труб, бытавых вырабаў. З дабаўкамі ў поліпрапілен тальку, мелу, графіту, сажы і інш. атрымліваюць кампазіцыі (у тым ліку, электраправодныя і магнітныя)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.