From Wikipedia, the free encyclopedia
Джуліа Ната (італ.: Giulio Natta; 26 лютага 1903, Імперыя, Італія — 2 мая 1979, Бергама, Італія) — італьянскі хімік-арганік.
Джуліа Ната | |
---|---|
італ.: Giulio Natta | |
Дата нараджэння | 26 лютага 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 1979[1][2][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, вынаходнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | giulionatta.it (англ.) (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замежны член Французскай акадэміі навук (1964)[5], Акадэміі навук СССР (1966)[6]. Узнагароджаны Вялікім залатым медалём імя М. В. Ламаносава Акадэміі навук СССР (1969). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1963 года «за адкрыцці ў галіне хіміі і тэхналогіі высокамалекулярных палімераў» разам з Карлам Цыглерам.
У 1924 годзе скончыў Міланскі тэхнічны ўніверсітэт; з 1925 года працаваў там жа асістэнтам. З 1927 года — прафесар агульнай хіміі. У 1933—1935 гадах — дырэктар Інстытута агульнай хіміі пры Універсітэце Павіі. У 1935—1937 гадах — дэкан фізіка-хімічнага факультэта Рымскага ўніверсітэта. З 1938 года — дырэктар інстытута прамысловай хіміі пры Міланскім тэхнічным універсітэце.
Першыя навуковыя працы Наты былі прысвечаны вывучэнню структур цвёрдых целаў, у тым ліку структур каталізатараў і некаторых арганічных палімераў. У 1938 годзе пачаў даследаванні, звязаныя з вытворчасцю сінтэтычнага каўчука і ўпершыню ажыццявіў падзел бутадыена і бутэна-1. У 1954 годзе адкрыў метад стэрэаспецыфічнай полімерызацыі з дапамогай каталізатараў Цыглера. У 1957 годзе дзякуючы даследаванням Наты на прамысловай ўстаноўцы атрыманы ізатактычны поліпрапілен (які выкарыстоўваецца ў вытворчасці тканіны «балоння»). Вынікам іншых яго работ з’явілася стварэнне новых тыпаў эластамераў. Унёсак Наты і яго школы ў хімію палімераў складаецца ў адкрыцці новага класа палімераў з упарадкаванай структурай — стэрэарэгулярных палімераў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.