From Wikipedia, the free encyclopedia
По́ль-Элье́ Рансо́н (29 сакавіка 1864 — 20 лютага 1909) — французскі мастак, дызайнер і графік. Прадстаўнік неаімпрэсіянісцкага кірунку ў мастацтве.
Поль-Элье Рансон | |
---|---|
Paul-Élie Ranson | |
| |
Імя пры нараджэнні | Поль-Элье Рансон |
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1909 (44 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, графік, пісьменнік, кераміст |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм, неаімпрэсіянізм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Ліможы ў сям'і дробнага чыноўніка. Вучыўся ў Школе Дэкаратыўных мастацтваў. У 1886 годзе паступіў у парыжскую Акадэмію Жуліяна, дзе праз два гады сустрэў Поля Серузье. У 1890 годзе ўступіў у заснаваную Серузье мастацкую групу «Набі» (фр.: Nabis), стаўшы адным з яе творчых лідараў. Кожную суботу члены «Набі» збіраліся на Бульвар-дзю-Манпарнас у кватэры Рансона і яго жонкі, Мары-Франсуа.
Рансон захапляўся філасофіяй, тэасофіяй і містыкай. Менавіта ім было прапанавана ўвядзенне «Мовы Набі», на якой члены групы павінны былі мець зносіны ў яе межах, і ўведзены мянушкі для кожнага з мастакоў. Ён таксама праяўляў цікавасць да дэкаратыўнага мастацтва, дыванаткацтву, стварыў мноства малюнкаў для габеленаў.
У 1908 годзе, праз тры гады пасля спынення існавання «Набі», сумесна з жонкай мастак стварыў «Акадэмію Рансона» — прататып Акадэміі Жуліяна, дзе выкладалі як сам Рансон, так і былыя члены групы «Набі», такія, як Поль Серузье і Марыс Дэні. У аснову методыкі выкладання Рансона ляглі метады і ідэі, распрацаваныя ў «Набі». Неўзабаве пасля заснавання Акадэміі — у лютым 1909 года — жывапісец сканаў, і кіраваць установай стала яго жонка.
Акадэмія Рансона з некалькімі перапынкамі існавала да 1955 года, пасля чаго была зачынена канчаткова.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.