Плаўленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Плаўленне — працэс пераходу цела з крышталічнага цвёрдага стану ў вадкі, гэта значыць пераход рэчыва з аднаго агрэгатнага стану ў іншае. Плаўленне адбываецца з паглынаннем удзельнай цеплыні плаўлення і з’яўляецца фазавым пераходам першага роду, якое суправаджаецца скачкападобным змяненнем цеплаёмістасці ў канкрэтным для кожнага рэчывы тэмпературным пункце ператварэння — тэмпературы плаўлення.
Здольнасць плавіцца з’яўляецца фізічнай уласцівасцю рэчыва[1]
Пры нармальным ціску, найбольшай тэмпературай плаўлення сярод металаў валодае вальфрам (3422 °C), сярод простых рэчываў — вуглярод (па розных дадзеных 3500 — 4500 °C[2]) а сярод адвольных рэчываў - карбід тантала-гафнія Ta4HfC5 (4216 °C) . Можна лічыць, што самай нізкай тэмпературай плаўлення валодае гелій: пры нармальным ціску ён застаецца вадкім пры як заўгодна нізкіх тэмпературах.
Шматлікія рэчывы пры нармальным ціску не маюць вадкай фазы. Пры награванні яны шляхам сублімацыі адразу пераходзяць у газападобны стан.