![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Russia_edcp_location_map.svg/langbe-640px-Russia_edcp_location_map.svg.png&w=640&q=50)
Петрапаўлаўка (Петрапаўлаўскі раён, Варонежская вобласць)
сяло ў Варонежскай вобласці Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Петрапаўлаўка.
Петрапа́ўлаўка (руск.: Петропавловка) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Петрапаўлаўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 5250 чалавек паводле звестак за 2010 год. Размяшчаецца на левым беразе Дона за 250 км да Варонежа.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Сяло
Петрапаўлаўка
|
Закрыць
2 студзеня 2024 года ў выніку траплення авіяцыйнага боепрыпасу з расійскага самалёта былі пашкоджаны больш за сто дамоў, будынак школы, дома культуры, мясцовай адміністрацыі. Пасля абследавання разбуранага жылля ўлады прынялі рашэнне занава пабудаваць дзевяць дамоў[2].