From Wikipedia, the free encyclopedia
Пестыцыды (лац.: pestis + caedere — зараза + забіваць) — хімічны сродак аховы раслін і жывёл ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў. Сярод больш як 10 тыс. відаў звыш 80% выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы: інсектыцыды (для знішчэння шкодных насякомых), фунгіцыды (супраць грыбковых хвароб), гэрбіцыды (супраць пустазелля), адпужвальнікі і заваблівальнікі (ферамоны) насякомых, хемастэрылізатары (пазбаўляюць шкоднікаў здольнасці да размнажэння), заацыды (для знішчэння шкодных грызуноў, птушак, рыбы), рэгулятары росту раслін, дэфаліянты (для ранняга апладнення лісця), дэсіканты (для падсушвання раслін на корані), проціяддзі для раслін (для ўстойлівасці да гэрбіцыдаў). Сустракаюцца ў выглядзе парашкоў, эмульсій, раствораў, гранул і аэразоляў[1].
На 2010 год у Беларусі налічвалася 6 сховішчаў непрыдатных пестыцыдаў: Верхнядзвінскае, Гарадоцкае і Пастаўскае (Віцебская вобласць), Дрыбінскае (Магілёўская вобласць), Петрыкаўскае (Гомельская вобласць), Слонімскае (Гродзенская вобласць)[2].
У 1962 годзе ўвагу грамадскасці да небяспекі выкарыстання пестыцыдаў прыцягнула кніга амерыканскага біёлага Рэйчэл Карсан «Маўклівая вясна» (англ. Silent Spring).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.