Першы Нікейскі сабор
сусьветны сабор хрысціянскай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нікейскі сабор.
Першы Нікейскі сабор — сабор Царквы, прызнаваны Сусветным; адбыўся ў чэрвені 325 года ў горадзе Нікея (цяпер Ізнік, Турцыя); працягваўся больш за два месяцы і стаў першым Усяленскім саборам у гісторыі хрысціянства.
Хуткія факты Дата, Прызнаецца ...
Дата | 325 |
---|---|
Прызнаецца | каталіцтва, праваслаўе, старажытнаўсходнія цэрквы, сіра-персідская царква |
Папярэдні Сабор | няма |
Наступны Сабор | Першы Канстанцінопальскі сабор |
Скліканы | Канстанцінам I |
Пад старшынствам | Св. Осія Кордаўскага і Свт. Аляксандра Александрыйскага |
Колькасць прысутных | 318 (ад Заходняй царквы - толькі 5 чалавек) |
Абмеркаваныя тэмы | Арыянства, святкаванне Вялікдня, сапраўднасць хрышчэння ератыкамі |
Дакументы і заявы | Нікейскі Сімвал веры і каля 20 пастаноў |
Храналагічны спіс Сусветных сабораў |
Закрыць
Сабор быў скліканы імператарам Канстанцінам Вялікім, для таго каб паставіць кропку ў спрэчцы паміж Александрыйскім епіскапам Аляксандрам і Арыем, які адмаўляў адзінасутнасць Хрыста і Бога Айца. На думку Арыя і яго шматлікіх прыхільнікаў, Хрыстос не Бог, а першая і найдасканалая са створаных Богам істот (гл. арыянства).
На Нікейскім саборы вызначыліся і ўсталяваліся асноўныя дактрыны (дагматы) хрысціянства.