Першы Канстанцінопальскі сабор
сусветны сабор хрысціянскай царквы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Першы Канстанцінопальскі сабор, Другі Усяленскі сабор — Усяленскі сабор Царквы; скліканы ў 381 годзе імператарам Феадосіем I (379—395) у Канстанцінопалі. Прызнаецца Усяленскім усімі цэрквамі. Зацвердзіў дагмат аб сыходжанні Святога Духу ад Айца, пра роўнасць і адзінасутнасць Бога Духа Святога з іншымі абліччамі Святой Тройцы — Богам Айцом і Богам Сынам; дапоўніў і зацвердзіў Сімвал веры ў рэдакцыі, якая атрымала назву Нікейска-Цараградскай (Нікейска-Канстанцінопальскай).
Дата | 381 |
---|---|
Прызнаецца | Праваслаўе, каталіцтва, англіканства, асірыйская царква, лютэранства, старажытнаўсходнія цэрквы |
Папярэдні Сабор | Першы Нікейскі сабор |
Наступны Сабор | Эфескі сабор |
Скліканы | Феадосіем I |
Пад старшынствам | Цімафея I, Мялеція, Рыгора Багаслова, Нектарыя |
Колькасць прысутных | 150 (Заходняя царква не была прадстаўлена на саборы) |
Абмеркаваныя тэмы | Арыянства, апалінарызм, савеліянства, пераемнік Мялеція |
Дакументы і заявы | Нікейска-Цараградскі Сімвал веры, 7 канонаў |
Храналагічны спіс Сусветных сабораў |
Акрамя таго, усталяваў статус епіскапа Канстанцінопальскага як епіскапа Новага Рыма, другім па статусе пасля Рымскага епіскапа[1], абыйдучы епіскапа Александрыйскага, які да таго лічыўся першым на Усходзе і насіў тытул «Папа». У выніку ўтварылася так званая пентархія — пяцёрка галоўных епіскапскіх кафедраў (памесных цэркваў) хрысціянскага свету: Рым, Канстанцінопаль, Александрыя, Антыёхія і Іерусалім.
Сабор адкрыўся ў маі 381 года ў канстанцінопальскай Царква Святой Ірыны і скончыў працу ў ліпені таго ж года. Імператар Феадосій I прысутнічаў на яго адкрыцці, але ў саборных пасяджэннях ні яго прадстаўнікі, ні ён сам удзелу не прымалі.
Памяць Айцоў II Усяленскага сабору святкуецца Царквой 22 мая (4 чэрвеня).