Тройца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тро́йца (грэч. Αγία Τριάδα, лац.: Trinitas) — цэнтральны хрысціянскі догмат, паводле якога Госпад Бог адзіны па сваёй сутнасці, але існуе ў трох асобах (іпастасях) — Айца, і Сына, і Святога Духа[1].
Вучэнне аб Святой Тройцы бярэ вытокі ў Старым Запавеце, аднак канчаткова выяўлена ў Новым Запавеце. Маючы прадпасылкі ў Святым Пісанні, гэта догмат патрабаваў канчатковай фармулёўкі і пачаў распрацоўвацца Сусветнай Царквою ў канцы II ст. у сувязі з фарміраваннем Царквы пад адзіным духоўным узначальваннем Папы Вікарыя. У перыяд фарміравання вучэння аб Святой Тройцы вяліся вострыя дыскусіі, так званыя трынітарныя спрэчкі. Адносную тэалагічную завершанасць догмат аб Святой Тройцы атрымаў у III ст. і быў замацаваны на 1-м (325 г.) і 2-м (381 г.). У 381 г. уведзена свята Святой Тройцы.