Першае сербскае паўстанне 1804—1813 (сербск.: Први српски устанак) — нацыянальна-вызваленчае паўстанне сербскага народа пад кіраўніцтвам Георгія Петравіча супраць асманскага валадарства. Паўстанне пачалося ў лютым 1804 года ў Бялградскім пашалыку. На баку паўсталых сербаў выступіла Расійская імперыя, якая аказвала грашовую дапамогу і дыпламатычную падтрымку. Францыя, якая падтрымлівала Асманскую імперыю ў барацьбе з Расіяй, і Аўстрыя занялі ў адносінах да паўстання варожую пазіцыю. Першапачатковы поспех быў на баку паўсталых, і ў Бухарэсцкі мірны дагавор 1812 года быў уключаны пункт, які абавязвае Турцыю падаць Сербіі ўнутранае самакіраванне. Паўстанне мела важнае значэнне для станаўлення сербскай дзяржаўнасці, але ў 1813 Асманская імперыя, скарыстаўшыся тым, што Расія была занята вайной з Напалеонам, напала на Сербію і, разграміўшы сербскія войскі, аднавіла ўладу султана.
Хуткія факты Першае сербскае паўстанне, Дата ...
Закрыць