From Wikipedia, the free encyclopedia
Пеласгі (стар.-грэч.: Πελασγοί) † — старажытнае насельніцтва Грэцыі, якое жыло на Белаканскім паўвостраве, заходнім узбярэжжы Малай Азіі, астравах Эгейскага мора, у Фесаліі, Эпіры і на Крыце. Гамер называў пеласгаў саюзнікамі траянцаў. Паводле Герадота, яны насялялі Атыку, Халкідыку і Фракію. Археалагічныя раскопкі пацвярджаюць блізкасць культур дагрэчаскага насельніцтва ўсіх гэтых рэгіёнаў.
Пеласгі † | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Старажытная Грэцыя |
Мова | пеласгічная |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | мінійцы |
Мова пеласгаў, відаць, не прыналежыць да ліку індаеўрапейскіх; некаторыя мяркуюць, што мова крыцкіх таблетак лінейнага пісьма А — пеласгічная. Гісторыкі лічаць, што пеласгі адыгралі значную ролю ў этнічным ўтварэнні грэкаў. Герадот лічыў пеласгаў прамымі продкамі іанійцаў. Свяцілішча Зеўса ў Дадоне (Эпір) узыходзіць да пеласгаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.