From Wikipedia, the free encyclopedia
Іанійцы (стар.-грэч.: Ἴωνες) † — адно з асноўных старажытнагрэчаскіх плямёнаў, якое ў 1 тысячагоддзі да н. э. насяляла Атыку, некаторыя астравы Эгейскага мора і заходняя ўзбярэжжа Малой Азіі (Іонія).
Іанійцы † Ἴωνες | |
Выява на пасудзіне (Афіны) | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Старажытная Грэцыя |
Мова | грэчаская |
Рэлігія | політэізм, культ продкаў |
Блізкія этнічныя групы | ахейцы, эалійцы, дарыйцы |
У старажытнагрэчаскай міфалогіі паходжанне іанійцаў выводзілася ад Іона, унука Эліна.
Іанійцы ўзгадваліся ў запісах крыцкага лінейнага пісьма B (ахейскі перыяд) як жыхары поўдня Грэцыі[1]. Страбон пісаў, што іанійцы былі выціснуты з Пелапанеса на поўнач іншымі плямёнамі (дарыйцамі). На Карынфскім пярэсмыку ў старажытнасці быў ўсталяваны слуп. На адным яго баку было напісана "Тут не Пелапанес ужо, а Іонія", на процілеглым — "Тут Пелапанес ужо, а не Іонія"[2].
Герадот у апісанні жыхароў Пелапанеса пералічваў кінурыяў - карэнных насельнікаў паўвострава, "адзінае іанійскае племя на Пелапанесе", якое пад уладай Аргаса стала дарыйскім[3]. Аднак Герадот не лічыў, што іанійцы мелі паўднёвагрэчаскае паходжанне: "Іанійскае племя ніколі не пакідала сваёй зямлі"[4]. Ён тлумачыў асаблівасці іанійцаў паходжаннем ад пеласгаў, даіндаеўрапейскага карэннага насельніцтва Грэцыі. Часткова старажытны гісторык сам абвяргае сваю думку, калі апавядае пра рассяленне іанійцаў.
Такім чынам, у X - IX стст. іанійцы пакінулі поўдзень Грэцыі, які раней насялялі разам з ахейцамі, замацаваліся ў Атыцы, дзе асімілявалі больш старажытных жыхароў і адкуль перасяліліся на астравы цэнтральнай часткі Эгейскага мора (найбольш значныя Дэлас , Хіас, Самас), на ўзбярэжжы Малой Азіі заснавалі вобласць Іонія з заможнымі гарадамі Мілет, Факея, Эфес, Прыена і інш. Герадот называў афінян першымі з іанійскага племені[5]. Іонія стала першай вобласцю Старажытнай Грэцыі, адкуль пачаўся росквіт культуры ў класічную эпоху. Пазней афіняне і іншыя іанійцы пабудавалі калоніі ў Прычарнамор'і, факейцы асвойвалі Заходняе Міжземнамор'е.
Іанійскі дыялект старажытнагрэчаскай мовы з'яўляўся асновай літаратурнай мовы Элады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.