Паўстанне сіпаяў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўстанне сіпаяў (Сіпайскае паўстанне, у сучаснай гістарыяграфіі Індыйскае народнае паўстанне 1857—1859, Першая вайна Індыі за незалежнасць) — паўстанне індыйскіх салдат супраць жорсткай каланіяльнай палітыкі англічан у 1857—1859 гадах. Паўстанне пачалося на поўначы ад Бенгаліі да Пенджаба і ў цэнтральнай Індыі. Асноўная ініцыятыва была распачата з боку арміі і незадоўга да гэтага адхіленых ад улады махарадж, але ў некаторых абласцях яго падтрымалі сяляне, і яно ператварылася ў агульнае паўстанне. Дэлі быў захоплены паўстанцамі, аднак пазней быў аточаны і ўзяты англічанамі. Паўстанне спыніла ўлады Брытанскай Ост-Індскай кампаніі і прывяло да яе замены прамым кіраваннем англійскай кароны («Брытанскі Рэдж»).
Паўстанне сіпаяў | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Змаганне за незалежнасць Індыі | |||
Дата | травень 1857 — красавік 1859 | ||
Месца | Пенджаб—Бенгалія (Індыя) | ||
Вынік |
Паўстанне падаўлена. Ліквідацыя Ост-Індскай кампаніі. Індыя перайшла пад прамую юрысдыкцыю англійскай каралевы. |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстанне выклікала бурную хвалю самых размаітых водгукаў[1][2][3], як у англійскіх прэсе і літаратуры (улучаючы ўльтрарасісцкія выказы Чарльза Дыкенса), так і за яе межамі (асабліва ў Францыі), дзе вызначаныя колы выказваліся за саюз з Расійскай імперыяй дзеля выцяснення Вялікабрытаніі з Азіі.