![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/The_story_of_the_greatest_nations%252C_from_the_dawn_of_history_to_the_twentieth_century_-_a_comprehensive_history%252C_founded_upon_the_leading_authorities%252C_including_a_complete_chronology_of_the_world%252C_and_%252814591573628%2529.jpg/640px-thumbnail.jpg&w=640&q=50)
Паўстанне Спартака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўста́нне Спарта́ка (лац.: Bellum Spartacium або Tertium Bellum Servile -- Трэцяя вайна з рабамі) — найбуйнейшае ў старажытнасці[1] і трэцяе паводле ліку (пасля першага і другога Сіцылійскіх паўстанняў) паўстанне рабоў. Апошняе паўстанне рабоў ў Рымскай рэспубліцы датуецца звычайна 74 (або 73) — 71 гадамі да н.э.[2] Паўстанне Спартака было адзіным паўстаннем рабоў, якое наўпрост пагражала цэнтральнай Італіі. Канечна задушана ў асноўным дзякуючы намаганням палкаводца Марка Ліцынія Краса. У наступныя гады яно працягвала ўскоснае ўплываць на палітыку Рыма.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6b/The_story_of_the_greatest_nations%2C_from_the_dawn_of_history_to_the_twentieth_century_-_a_comprehensive_history%2C_founded_upon_the_leading_authorities%2C_including_a_complete_chronology_of_the_world%2C_and_%2814591573628%29.jpg/640px-thumbnail.jpg)
Паміж 73 і 71 гадамі да н.э. група збеглых рабоў — спачатку невялікая, з 78 збеглых гладыятараў — перарасла ў супольнасць з больш за 120 000[3] мужчын, жанчын і дзяцей, якія адносна бесперашкодна перамяшчаліся па Італіі пад кіраўніцтвам некалькіх лідараў, у тым ліку вядомага гладыятара Спартака. Баяздольныя дарослыя мужчыны з гэтай групы складалі вельмі эфектыўны атрад, які неаднаразова паказваў, што можа супрацьстаяць рымскай ваеннай моцы, як мясцовым патрулям і міліцыі, так і падрыхтаваным рымскім легіёнам пад консульскім камандаваннем. Плутарх апісваў дзеянні рабоў як спробу збегчы ад сваіх гаспадароў і сысці праз Галію, а Апіян і Флор паказвалі паўстанне як грамадзянскую вайну, дзе рабы вялі кампанію захопу Рыма.